Надзейнасць
Стабільнасць
Якасць
Асноўная місія аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь - адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот» - максімальна поўнае задавальненне патрэбаў айчыннага аграпрамысловага комплексу ў азотных мінеральных угнаеннях, а хімічнай галіны краіны - у капралактаму, метаноле і іншых відах прадукцыі. Забяспечваючы яе высокія канкурэнтаздольнасць і якасць, прадпрыемства паспяхова рэалізуе прадукцыю і на сусветным рынку.
Філіял 'Завод Хімвалакно' ААТ 'Гродна Азот' з'яўляецца буйным вытворцам поліамідных і поліэфірных нітак і валокнаў, а таксама поліаміду-6 (ПА-6) і палімерных кампазіцыйных матэрыялаў на яго аснове. Кожны з асноўных відаў прадукцыі вырабляецца ў шырокім асартыменце з рознымі фізіка-механічнымі ўласцівасцямі і паказчыкамі якасці ў залежнасці ад вобласці прымянення.